Министерство образования Республики Беларусь
Учреждения образования "Республиканский центр экологии и краеведения"
Отделение краеведения

+375(17)237 28 77

г. Минск, ул. Лукьяновича, 18 Почтовый индекс 220131 belarusunitur@mail.ru

Новости

Соревнования по туристско-прикладному многоборью в технике пешеходного туризма в закрытых помещениях , 14.02.2019

В период с 1 по 3 марта 2019 года в г. Минске на базе государственного учреждения образования «Университет гражданской защиты МЧС Республики Беларусь» пройдут соревнования по туристско-прикладному многоборью в технике пешеходного туризма в закрытых помещениях

Читать далее

Соревнования по лыжному ориентированию Республиканской спартакиады среди детей и молодежи, 13.02.2019

В период с 26 по 28 февраля 2019 года в г.п.Плещеницы Логойского района Минской области состоятся республиканские соревнования по лыжному ориентированию

Читать далее

Соревнования лично-командные в виде «боулдеринг» , 13.02.2019

21 - 23 февраля 2019 года в г. Минске на базе учреждения образования «Республиканский центр экологии и краеведения» (ул. Лукьяновича, 18) состоятся соревнования лично-командные в виде «боулдеринг» Республиканской спартакиады среди детей и молодежи по виду спорта «Скалолазание спортивное»

Читать далее


Рэспубліканскі злёт юных краязнаўцаў

На працягу 9 дзён з 18 па 19 чэрвеня 2016 года прайшоў рэспубліканскі злёт юных краязнаўцаў – актыўных удзельнікаў рэспубліканскай (Акцыі). Злёт ладзіўся ў рамках летняга аздараўленчага лагера з кругласутачным знаходжаннем.

Удзельнікамі злёту сталі актывісты краязнаўчага руху і навучэнцы з усіх абласцей і горада Мінска, актыўныя удзельнікі рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі ”Жыву ў Беларусі і тым ганаруся“, пераможцы краязнаўчых конкурсаў.

Юныя ўдзельнікі злёту наведалі мемарыяльны комплекс “Курапаты”, Нацыянальную бібліятэку, музей валуноў, Лошыцкі парк, цырк і тэатр беларускай арміі, наведалі культавыя забудовы горада Мінска і Свята-Васкрасенскую царкву, царкоўна-гістарычны музей Беларускай Праваслаўнай царквы, сустрэліся з мастаком-іканапісцам Анатолям Кузняцовым, пазнаёміліся з беларускімі паэтамі і бардамі ў “Гасцёўні сяброў”, займаліся пераадоленнем лабірынтаў вяроўкавага гарадка “Ліяны”.

На другі дзень работы летніка навучэнцы прадставілі багатую палітру накірункаў школьнай краязнаўчай справы. вучань Крулеўшчынскай сярэдняй школы Докшыцкага раёна Яўген Мальчонак знаёміў з гісторыяй ваколіц вёскі Круляўшчызна, а яго зямляк Андрэй Косцін расказваў пра “Цэрквы Докшыцкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны”. Юля Зуева і Анжаліка Крот з гімназіі № 1 Дзяржынска пазнаёмілі равеснікаў з адметнасцямі Станькава, завочна прайшліся крокамі гісторыі ад Крутагор’я да Дзяржынска. З мінулым малой радзімы знаёмілі вучань Міханавіцкай сярэдняй школы Мінскага раёна Іван Цыаненка і Ганна Краменская з Брынеўскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Петрыкаўскага раёна. Пра фартыфікацыйныя збудаванні Першай сусветнай вайны на тэрыторыі Лідскага раёна паведаміла навучэнка ліцэя № 1 Ліды Настасся Клышэйка, а Дар’я Міхалькевіч з гэтай жа ўстановы адукацыі ў рабоце “Любоў не шукае свайго” пазнаёміла юных краязнаўцаў з ахвярным служэннем святара Мікалая Канстанцінавіча Усціновіча. Цікавым атрымаўся і тэатралізаваны аповед вучняў Кадзінскай сярэдняй школы Магілёўскага раёна Валерыі Новікавай, Настассі Мікуліч, Вольгі Врукала, Аляксандры Крукоўскай пра вясельны пасаг. Цэнтральнай тэмай выступленняў стала Вялікая Айчынная вайна. Данііл Абрамчук і Валянціна Бялінская з сярэдняй школы № 33 Брэста паведамілі пра подзвіг сваіх землякоў — праведнікаў народаў свету, а Арцём Голахаў з Раманавіцкай сярэдняй школы Магілёўскага раёна выступіў з дакладам “Памяць сэрца. Вайна ў лёсе маёй сям’і”.

Пра памяць нашых сэрцаў гаварылася і на мітынгу, прысвечаным 75-й гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны, які адбыўся 22 чэрвеня ў сталічным парку Чалюскінцаў каля помніка на брацкай магіле, у якой пахаваны больш за 10 тысяч савецкіх ваеннапалонных, падпольшчыкаў і мірных жыхароў, расстраляных нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Ганаровымі ўдзельнікамі мітынгу сталі палкоўнік у адстаўцы, выдатнік друку Беларусі, удзельнік штурму Берліна Павел Сафронавіч Ерашэнка, а таксама прадстаўнікі грамадскага аб’яднання “Таварыства памяці воінаў і ахвяр Вялікай Айчыннай вайны” (намеснік старшыні таварыства Мікалай Аляксеевіч Папоў і члены апякунскага савета ветэраны вайны Мікалай Данілавіч Драпачка і Гермаген Кандрацьевіч Рубцоў).