Рэспубліканскі конкурс даследчых работ "Спадчына Беларусі"
У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2018 год у снежні б.г. былі падведзены вынікі заключнага этапу рэспубліканскага конкурсу даследчых работ «Спадчына Беларусі».
Рэспубліканскім журы адзначана правядзенне ўдзельнікамі конкурсу комплекснага даследавання адметнасцей малой радзімы. Максімальную колькасць балаў атрымалі аўтары работ, у якіх былі выяўлены малавядомыя альбо страчаныя факты рэгіянальнай гісторыі, адметнасці матэрыяльнай і духоўнай культуры, прадстаўлена ўсебаковае і цэласнае даследаванне, адраджэнне страчанай спадчыны рэгіёна, а таксама праведзены мерапрыемствы накіраваныя на папулярызацыю гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы.
Пераможцы конкурсу вызначаны ў намінацыях «Матэрыяльная культура» і «Духоўная культура» у дзвюх узроставых катэгорыях.
Разгледзеўшы справаздачныя матэрыялы на іх адпаведнасць асноўным мэтам і ўмовам конкурсу, рэспубліканскае журы прыняло рашэнне:
1. Узнагародзіць пераможцаў і прызёраў рэспубліканскага конкурсу даследчых работ «Спадчына Беларусі» у намінацыі «Духоўная культура»:
1.1. Узнагародзіць дыпломам I ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь:
творчы калектыў навучэнцаў аб’яднання па інтарэсах «Мой горад» ДУА «Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства» (кіраўнік Сызранцава Наталля Тадэвушаўна).
1.2. Узнагародзіць дыпломам II ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь:
Дземянчук Алесю, навучэнку 10 класа ДУА «Заастравецкая сярэдняя школа Клецкага раёна» Мінскай вобласці (кіраўнікі: Курловіч Марыя Вячаславаўна, Дрозд Ірына Канстанцінаўна);
Літвінаву Дар’ю, навучэнку 11 класа ДУА «Сярэдняя школа № 6 г. Рагачова» Гомельскай вобласці (кіраўнік Літвінава Ларыса Васільеўна);
творчы калектыў навучэнцаў аб’яднання па інтарэсах «Спадчына» ДУА «Пінскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі» на базе ДУА «Плешчыцкая сярэдняя школа» Брэсцкай вобласці (кіраўнік Дубінецкая Зінаіда Дзмітрыеўна);
творчы калектыў навучэнцаў аб’яднання па інтарэсах «Юны мастак» ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Беразіно» Мінскай вобласці (кіраўнікі: Губіч Галіна Міхайлаўна, Ждановіч Алена Якаўлеўна);
Фядосаву Маргарыту і Шунькіну Анастасію, навучэнак УА «Магілёўскі дзяржаўны эканамічны прафесійна-тэхнічны каледж» (кіраўнікі: Чэх-Асташэўская Данута Сяргееўна, Чэх Міхаіл Пятровіч).
1.3. Узнагародзіць дыпломам III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь:
Анцулевіча Максіма і Орсіка Аляксандра, навучэнцаў 10 класа ДУА «Сярэдняя школа № 34 г. Гродна» (кіраўнік Бялецкі Дзяніс Віктаравіч);
Дайлідзёнак Ангеліну, навучэнку аб’яднання па інтарэсах ДУДА «Докшыцкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі» на базе ДУА «Крулеўшчынская сярэдняя школа» (кіраўнік Рандарэвіч Наталля Уладзіміраўна);
Гарбунову Дзіяну і Акавітую Анну, навучэнак 11 класа ДУА «Гімназія г. Белаазёрска» (кіраўнік Скарына Галіна Васільеўна);
Ганусевіч Алену, навучэнку аб’яднання па інтарэсах ДУА «Петрыкаўскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі» (кіраўнік Ганусевіч Ала Міхайлаўна);
Грэчка Лізавету, навучэнку 7 класа ДУА «Вучэбна-педагагічны комплекс Навасёлкаўскі яслі-сад – базавая школа Слонімскага раёна» (кіраўнік Талмачавец Таццяна Мікалаеўна);
Затаўка Вольгу, Сідаркевіча Арсенія, Фрыдэль Ганну, навучэнцаў ДУА «Вялікабераставіцкая сярэдняя школа імя С.В.Прытыцкага» Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці (кіраўнікі: Кулакова Ганна Аляксандраўна, Заміроўская Ірына Казіміраўна);
Курчу Мікіту, Лукіну Арыну, Прыскока Соф’ю, Твярдоўскую Анастасію, навучэнцаў аб’яднання па інтарэсах «Юныя турысты» ДУА «Гомельскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі» (кіраўнік Прыскока Людміла Віктараўна);
Краўцэвіч Кацярыну і Казека Дар’ю, навучэнак 7 класа ДУА «Сярэдняя школа № 68 г. Мінска» (кіраўнік Панкрашова Святлана Анатольеўна).
2. Узнагародзіць пераможцаў і прызёраў рэспубліканскага конкурсу даследчых работ «Спадчына Беларусі» у намінацыі «Матэрыяльная культура»:
2.1. Узнагародзіць дыпломам I ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь:
Герасімовіч Юлію і Рагаўцова Мікіту, навучэнцаў УА «Магілёўскі дзяржаўны эканамічны прафесійна-тэхнічны каледж» (кіраўнікі: Чэх-Асташэўская Данута Сяргееўна, Чэх Міхаіл Пятровіч);
Гуцко Вольгу, навучэнку 5 класа ДУА «Гімназія імя Я.Купалы» Мазырскага раёна Гомельскай вобласці (кіраўнікі: Гуцко Наталля Віктараўна, Мазуркевіч Алена Аляксееўна);
Нямальцаву Паліну, навучэнку 10 класа ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Любані імя Г.Л.Сячко» Мінскай вобласці (кіраўнік Нямальцава Ірына Уладзіміраўна);
Януш Алісу, навучэнку ДУА «Пастаўская гімназія» Віцебскай вобласці (кіраўнік Пракаповіч Ігар Міхайлавіч).
2.2. Узнагародзіць дыпломам II ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь:
Астрамовіч Ульяну, Бражыцкую Юлію, Дземідаву Елізавету, навучэнак ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Ашмяны» Гродзенскай вобласці (кіраўнікі: Пятрова Любоў Георгіеўна, Барысевіч Інэса Генрыхаўна);
Волчыка Уладзіміра, навучэнца аб’яднання па інтарэсах ДУДА «Цэнтр дзіцяча-юнацкага турызму і краязнаўства» на базе ДУА «Загорскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа» Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці (кіраўнік Сахарук Мікалай Рыгоравіч);
Ягорава Ягора, Жаўнерчыка Аляксея, Казубоўскага Кірыла, Лянцэвіч Кацярыну, навучэнцаў УА «Навагрудскі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй» Гродзенскай вобласці (кіраўнікі: Двірнік Ірына Юр’еўна, Жаўнерчык Ірына Міхайлаўна);
Іванова Данілу, навучэнца 9 класа ДУА «Гімназія № 1 г. Стоўбцы» Мінскай вобласці (кіраўнік Назаранка Людміла Станіславаўна);
Катовіч Паўла, навучэнца ДУА «Залеская дзіцячы сад – сярэдняя школа Глыбоцкага раёна» Віцебскай вобласці (кіраўнік Шарыпкін Рыгор Леанідавіч);
Кірыленка Аляксандру і Якубоўскую Марыну, навучэнак 8 класа ДУА «Кудзінская базавая школа Бялыніцкага раёна» Магілёўскай вобласці (кіраўнік Вынькова Лілія Грыгор’еўна);
Таўпінец Вераніку і Янукову Даяну, навучэнак ДУА «Іванская дзіцячы сад – сярэдняя школа Чашніцкага раёна» Віцебскай вобласці (кіраўнік Грыбко Віктар Вільгельмавіч);
Шэўко Вікторыю, навучэнку 11 класа ДУА «Сярэдняя школа № 7 г. Мазыра» Гомельскай вобласці (кіраўнік Рэчыц Ала Мікалаеўна);
2.3. Узнагародзіць дыпломам III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь:
Дзямяненка Марыю, Сарокіну Дар’ю, Швайлікаву Анастасію, Хаўручэнка Алену, навучэнак ДУА «Галавінская сярэдняя школа» Гомельскага раёна (кіраўнік Чыркова Алена Мікалаеўна);
Коржа Ягора, навучэнца 3 класа ДУА «Сярэдняя школа № 42 г. Мінска» (кіраўнік Ляшкевіч Ірына Георгіеўна);
Ластавецкую Вікторыю і Мазановіч Валерыю, навучэнак 9 класа ДУА «Гімназія г. Драгічына» Брэсцкай вобласці (кіраўнік Салавейка Таццяна Яўгеньеўна);
творчы калектыў навучэнцаў аб’яднання па інтарэсах «Пошук» ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Баранавічы» (кіраўнікі: Шавель Ніна Мікалаеўна, Калюта Наталля Анатольеўна).
ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ І ПРЫЗЁРАЎ КОНКУРСУ!!!