Министерство образования Республики Беларусь
Учреждения образования "Республиканский центр экологии и краеведения"
Отделение краеведения

+375(17)262 54 21

г. Минск, ул. Лукьяновича, 18 Почтовый индекс 220131 belarusunitur@mail.ru

Новости

ИТОГИ ТУРИСТСКОГО СЛЕТА УЧАЩИХСЯ СОЮЗНОГО ГОСУДАРСТВА, 19.09.2017

С 10 по 16 сентября 2017 года в Оршанском районе Витебской области Республики Беларусь состоялся туристский слет учащихся Союзного государства.

Читать далее

10 сентября 2017 года в Орше состоялось торжественное открытие мероприятия , 11.09.2017

10 сентября 2017 года в Орше состоялось торжественное открытие мероприятия "Туристский слет учащихся Союзного государства" с возложением венков и цветов к монументу боевой славы. Организованной колонной под музыку духового оркестра участники Слета проследовали от площади Ленина к площади Иезуитского коллегиума, где и был дан старт мероприятию.

Читать далее

ТУРИСТСКИЙ СЛЕТ УЧАЩИХСЯ СОЮЗНОГО ГОСУДАРСТВА, 04.09.2017

С 10 по 16 сентября 2017 года на территории Оршанского района Витебской области состоится одно из самых масштабных мероприятий - туристский слет учащихся Союзного государства.

Читать далее

Новости

Рэспубліканскі краязнаўчы форум «Школьнае краязнаўства на сучасным этапе: пераемнасць традыцый і дасягненні»

  У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2017 год, з мэтай выяўлення і распаўсюджвання станоўчага вопыту работы педагагічных работнікаў па арганізацыі краязнаўчай дзейнасці, фарміравання і развіцця ў падрастаючага пакалення грамадзянскай і патрыятычнай самасвядомасці 6-7 красавіка 2017 года на базе ўстаноў адукацыі г. Слуцка Мінскай вобласці прайшоў рэспубліканскі краязнаўчы форум «Школьнае краязнаўства на сучасным этапе: пераемнасць традыцый і дасягненні» (далей – форум).

У форуме прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, Цэнтральнага савета Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, навукоўцы, педагогі-краязнаўцы з усіх рэгіёнаў краіны (усяго 55 чалавек).

Падчас форуму былі заслуханы 25 выступленняў-прэзентацый лепшага педагагічнага вопыту краязнаўчай работы ў рэгіёнах. Педагогі абмеркавалі пытанні далучэння моладзі да даследавання гісторыка-культурных і прыродных адметнасцей краю, пазнаёміліся з новымі тэндэнцыямі, традыцыямі і дасягненнямі ў краязнаўчай дзейнасці.

У рамках форуму яго ўдзельнікам быў прадстаўлены педагагічны вопыт краязнаўчай дзейнасці навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі Слуцкага раёна: клубная дзейнасць (дзейнасць клуба гістарычнай рэканструкцыі ваеннай тэхнікі Дзяржаўнай установы адукацыі «Слуцкі цэнтр тэхнічнай і прыкладной творчасці навучэнскай моладзі», прэзентацыі турысцка-краязнаўчых клубаў «Пошук» Дзяржаўнай установы адукацыі «Паўстынская сярэдняя школа» і «Пегас» Дзяржаўнай установы адукацыі «Слуцкі цэнтр турызму» ‑ членаў Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА»); музейная дзейнасць («Гісторыя аднаго экспаната» была прадстаўлена Дзяржаўнай установай адукацыі «Лядненская сярэдняя школа»); навукова-даследчая дзейнасць (выстава навукова-даследчых работ навучэнцаў Дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія №1 г. Слуцка» – «Слуцкі след у космасе» і Дзяржаўнай установы адукацыі «Мінскае абласное кадэцкае вучылішча» ‑ «Мая малая Радзіма»).

Выклікала вялікую зацікаўленасць у ўдзельнікаў форуму адукацыйная дзейнасць Установы адукацыі «Слуцкі дзяржаўны каледж» і Дзяржаўнай установы адукацыі «Слуцкі цэнтр турызму». У каледжы плённа працуюць Народны гісторыка-этнаграфічны музей, творчыя майстэрні, зімовы сад з экзатычнымі відамі раслін, вядзецца актыўная работа па адраджэнні і захаванні народных традыцый. Цэнтр турызму змястоўна прадставіў удзельнікам форуму праектную дзейнасць: «Культуралагічнае развіццё і станаўленне асобы ў працэсе вывучэння гісторыі «Сярэднявечча вачыма сучаснікаў» і «Спадчына як сродак выхавання ў этнапедагогіцы «Наперад у мінулае».

Удзельнікі форуму пазнаёміліся з дастапомнасцямі горада, наведалі Музей гісторыі Слуцкіх паясоў і галерэю мастацтваў ім. В.С. Садзіна «У зорныя далі…», усклалі кветкі да помніка воінам-вызваліцелям, аддаўшы даніну Памяці героям Вялікай Айчыннай вайны.

ПРАГРАМА