Министерство образования Республики Беларусь
Учреждения образования "Республиканский центр экологии и краеведения"
Отделение краеведения

+375(17)237 28 77

г. Минск, ул. Лукьяновича, 18 Почтовый индекс 220131 belarusunitur@mail.ru

Новости

РЕСПУБЛИКАНСКИЙ ФОРУМ ЮНЫХ ЭКСКУРСОВОДОВ, 18.12.2018

В период с 20 по 21 декабря 2018 года в г. Минске пройдет республиканский форум юных экскурсоводов в рамках республиканского гражданско-патриотического проекта «Собери Беларусь в своем сердце»

Читать далее

Республиканские соревнования по виду "Спортивное скалолазание", 12.12.2018

C 14 по 15 декабря 2018 года в г. Минске на базе Республиканского центра экологии и краеведения (ул. Лукьяновича, 18) пройдут соревнования лично-командные в виде боулдеринг по виду спорта «Скалолазание спортивное».

Читать далее

Курсы повышения квалификации, 03.12.2018

Состоялись курсы повышения квалификации педагогов дополнительного образования туристско-краеведческого профиля

Читать далее

Новости

Рэспубліканскі семінар кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі

15 лістапада 2018 года у мэтах удасканалення адукацыйнай дзейнасці музеяў устаноў адукацыі ў горадзе Нясвіжы Мінскай вобласці арганізаваны рэспубліканскі семінар кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі «Выкарыстанне адукацыйнай прасторы музея для грамадзянскага і патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі: вопыт і перспектывы».


Арганізатарамі семінара выступілі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства сумесна з галоўным упраўленнем па адукацыі Мінаблвыканкама, Мінскім абласным інстытутам развіцця адукацыі і ўпраўленнем адукацыі, спорту і турызму Нясвіжскага райвыканкама.


У рэспубліканскім семінары прынялі удзел Алена Уладзіміраўна Ануфровіч, дырэктар Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства, Святлана Уладзіміраўна Сітнікава, рэктар Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі, Аляксандр Васільевіч Храмы, намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, Святлана Анатольеўна Шатрун, намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму Нясвіжскага райвыканкама, навукоўцы, кіраўнікі музеяў устаноў адукацыі з усіх рэгіёнаў краіны, усяго 50 чалавек.


Падчас правядзення рэспубліканскага семінара яго ўдзельнікі пазнаёміліся з рэгіянальным вопытам музейнай дзейнасці, заслухалі выступленні навукоўцаў і кіраўнікоў музеяў па пытаннях выкарыстання рэгіянальнай адукацыйнай прасторы для грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі, разгледзелі шляхі ўзаемадзеяння музеяў устаноў адукацыі з дзяржаўнымі музеямі сістэмы Міністэрства культуры.


У рамках праграмы рэспубліканскага семінара адбылося знаёмства з вопытам музейнай дзейнасці ўстаноў адукацыі Мінскай вобласці. Удзельнікам семінара прэзентаваны: інтэрактыўныя формы работы з наведвальнікамі музея УА «Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа», адукацыйныя праграмы па далучэнні дзяцей і моладзі да пазнання гісторыі і культуры краю ДУДА «Цэнтр дзіцячай творчасці Нясвіжскага раёна», панарама музейнага вопыту “Малая радзіма вялікіх людзей” - стэндавыя экспазіцыі музеяў устаноў адукацыі Мінскай вобласці.


Акрамя таго, удзельнікі семінара пазнаёміліся з экспазіцыйнай дзейнасцю ДУ «Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» і Гарадской ратушы.