Рэспубліканскі семінар кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі «Музей установы адукацыі – цэнтр актывізацыі пошукавай, даследчай і праектнай краязнаўчай дзейнасці»

Рэспубліканскі семінар кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі

«Музей установы адукацыі – цэнтр актывізацыі

пошукавай, даследчай і праектнай краязнаўчай дзейнасці»

Дата: 7-8 снежня 2016 года.

Месца правядзення: г. Віцебск, Віцебскі раён

У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2016 год, у мэтах удасканалення адукацыйнай дзейнасці музеяў устаноў адукацыі 7-8 снежня 2016 года адбудзецца рэспубліканскі семінар кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі «Музей установы адукацыі – цэнтр актывізацыі пошукавай, даследчай і праектнай краязнаўчай дзейнасці».

У семінары прымуць удзел прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, Міністэрства культуры, навукоўцы, кіраўнікі музеяў устаноў адукацыі, усяго 50 чалавек.

Падчас правядзення семінара плануецца заслухаць выступленні навукоўцаў і кіраўнікоў музеяў па пытаннях далучэння моладзі да пошукава-даследчай, адукацыйнай, асветніцкай і праектнай дзейнасці, пазнаёміцца з вопытам работы музеяў устаноў адукацыі г. Віцебска і вобласці, разгледзець пытанні ўзаемадзеяння музеяў устаноў адукацыі з дзяржаўнымі музеямі сістэмы Міністэрства культуры.

Праграмай семінара прадугледжана пазнаёміцца з вопытам работы школьнага гісторыка-этнаграфічнага музея дзяржаўнай установы адукацыі «Вымнянскі дзіцячы сад-сярэдняя школа Віцебскага раёна», народнага гісторыка-этнаграфічнага музея «Гісторыя Заронаўскага краю» дзяржаўнай установы адукацыі «Заронаўскі дзіцячы сад Віцебскага раёна», музейнага комплексу «Горад дзяцінства» дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 11 г. Віцебска», мемарыяльнага музейнага пакоя П.М. Машэрава ўстановы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава», а таксама наведаць Віцебскі абласны краязнаўчы музей і выставачную залу «Духаўскі круглік».