Рэспубліканскі краязнаўчы форум «Школьнае краязнаўства на сучасным этапе: пераемнасць традыцый і дасягненні»

Рэспубліканскі краязнаўчы форум

«Ш кольнае краязнаўства на сучасным

этапе: пераемнасць традыцый і дасягненні»

Дата: 6-7 красавіка 2017 года.

Месца правядзення: Мінская вобласць, г. Слуцк

Тэл. (017) 288 42 16, 262 04 25

Рэспубліканскі краязнаўчы форум

« Школьнае краязнаўства на сучасным этапе: пераемнасць традыцый і дасягненні »

У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2017 год, з мэтай выяўлення і распаўсюджвання станоўчага вопыту работы педагагічных работнікаў па арганізацыі краязнаўчай дзейнасці, фарміравання і развіцця ў падрастаючага пакалення грамадзянскай і патрыятычнай самасвядомасці 6-7 красавіка 2017 года на базе ўстаноў адукацыі г. Слуцка Мінскай вобласці будзе праходзіць рэспубліканскі краязнаўчы форум «Школьнае краязнаўства на сучасным этапе: пераемнасць традыцый і дасягненні»(далей – форум).

У форуме запланаваны ўдзел прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, навукоўцаў, педагогаў-краязнаўцаў з усіх рэгіёнаў краіны.

Непасрэдным арганізатарам правядзення форуму з’яўляецца Установа адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства».

Падчас правядзення форуму плануецца пазнаёміцца з рэгіянальным вопытам краязнаўчай дзейнасці, заслухаць выступленні навукоўцаў і педагогаў-краязнаўцаў, кіраўнікоў музеяў па пытаннях выкарыстання рэгіянальнай адукацыйнай прасторы ў мэтах грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі, разгледзець шляхі ўзаемадзеяння музеяў устаноў адукацыі з дзяржаўнымі музеямі сістэмы Міністэрства культуры.

Удзельнікам форуму будзе прапанавана: прэзентацыя вопыту краязнаўчай дзейнасці ўсіх рэгіёнаў краіны, галерэя педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі Слуцкага раёна, трэнінг-экскурсіі.