Рэспубліканскі злёт юных краязнаўцаў

З 22 па 30 чэрвеня 2017 года Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства аб”яднае юных краязнаўцаў з усіх рэгіёнаў краіны ў рамках рэспубліканскага злёту.
Рэспубліканскі злёт юных краязнаўцаў праводзіцца з мэтай грамадзянскага і патрыятычнага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі праз далучэнне іх да вывучэння і даследавання гісторыі, культуры і прыроды Беларусі.
Рэспубліканскі злёт стаў традыцыйным і праводіцца штогод у перыяд летніх канікул. Удзельнікамі сёлетнега злёту стануць 92 навучэнцы аб”яднанняў па інтарэсах турысцка-краязнаўчага профілю краіны, актывісты рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» і рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага праекта «Збяры Беларусь у сваім сэрцы».
У рамках праграммы злёту запланаваны разнастайныя мерапрыемствы:
конкурсы «Візітоўка каманды» − творчае прадстаўленне свайго рэгіёну, «Таленты летніка», краязнаўчая канферэнцыя;
мітынг-рэквіем «І памятае свет выратаваны», прысвечаны пачатку Вялікай Айчыннай вайны (22 чэрвеня, абеліск на 9 км. Маскоўская шаша);
экскурсійна-адукацыйныя праграмы «Мінск – сталіца Беларусі», «Тэрыторыя новых ведаў», «Архітэктурная спадчына Мінска»;
інтэрактыўныя праграмы «Мірны атам», «Экатэхна», «Сцяжынка ў прыроду»;
спартыўная праграма «Выбар моладзі – быць здаровым!»;
культурна-пазнавальныя праграмы «Тэатральныя сустрэчы», «Цырк дзецям», «Юнацтва. Майстэрства. Талент»;
творчыя сустрэчы з вядучымі літаратарамі, музыкамі і мастакамі краіны.
Рэспубліканскі злёт юных краязнаўцаў дазваляе яго ўдзельнікам дакрануцца да гісторыка-культурнай спадчыны краіны праз экскурсіі, вандроўкі, творчыя сустрэчы, папоўніць краязнаўчую скарбонку новымі ведамі, атрымаць станоўчыя і яркія ўражанні.
Урачыстае адкрыццё злёту адбудзецца 23 чэрвеня ў 10.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Лук”яновіча, 18 (Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства).
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах:
2884216, 2625419.