Рэспубліканская краязнаўчая школа
Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства інфармуе, што ў 2018/2019 навучальным годзе арганізуецца дзейнасць у дыстанцыйнай форме рэспубліканскай краязнаўчай школы.
Мэтай дзейнасці дыстанцыйнай школы з"яўляецца прадстаўленне навучэнцам магчымасці паглыбленага асваення адукацыйных праграм дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі турысцка-краязнаўчага профілю, стварэнне ўмоў выбару навучэнцамі вобласці навучання згодна з іх прафесіянальнымі інтарэсамі і намерам на працяг адукацыі па дадзеным накірунку.
Навучанне ў дыстанцыйнай школе прадугледжвае падрыхтоўку навучэнцаў па розных напрамках краязнаўчай дзейнасці падчас працы з тэарэтычным і практычным матэрыялам, друкаванымі і электроннымі рэсурсамі, выканання тэставых і практычных заданняў.
У рамках дзейнасці аб’яднання па інтарэсах навучэнцы пад кіраўніцтвам педагога вызначаюць тэмы навуковых даследаванняў, на працягу навучальнага года напрацоўваюць практычны матэрыял і падрыхтаваную навуковую работу прадстаўляюць на рэспубліканскі этап конкурсу навуковых даследчых краязнаўчых работ, які адбудзецца ў красавіку 2019 года.
Магчыма правядзенне ў канікулярны час вочных заняткаў з прыцягненнем прафесарска-выкладчыцкага састава вядучых устаноў адукацыі краіны, супрацоўнікаў іншых профільных устаноў на базе Рэспубліканскага цэнтра.
Вучэбная праграма дыстанцыйнай школы разлічана на навучэнцаў 8 – 11 класаў. Адукацыйны працэс рэалізуецца па двух групах: 8 – 9 класы, 10 – 11 класы.
Для залічэння навучэнцаў у дыстанцыйную школу неабходна да 29 кастрычніка 2018 выслаць на e-mail: заяву на навучанне, ксеракопію пасведчання аб нараджэнні або пашпарта.
Поўныя звесткі аб дзейнасці дыстанцыйнай школы і дакументы для запаўнення размешчаны на сайце Рэспубліканскага цэнтра (http://rctkum.by/school).
Кантактны тэлефон: (8017) 2370633 (аддзел краязнаўства і патрыятычнага выхавання).