XVII рэспубліканскія Свята-Еўфрасіннеўскія педагагічныя чытанні

У рамках рэалізацыі Праграмы супрацоўніцтва паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой на 2015-2020 гады 1-2 лістапада 2018 года ў горадзе Полацку прайшлі XVII рэспубліканскія Свята-Еўфрасіннеўскія педагагічныя чытанні на тэму «Вопыт айчыннай педагогікі і духоўна-маральнае выхаванне падрастаючага пакалення» (далей – педагагічныя чытанні).
У адпаведнасці з праграмай педагагічных чытанняў Рэспубліканскім цэнтрам экалогіі і краязнаўства была арганізавана работа секцыі «Рэгіянальныя гісторыка-культурныя праваслаўныя каштоўнасці ў змесце дзейнасці ўстаноў адукацыі».
На секцыі выступілі педагогі ўстаноў адукацыі розных рэгіёнаў краіны, а таксама педагогі са Смаленска, якія займаюцца праваслаўным краязнаўствам і дасягнулі пэўных вынікаў.
Удзельнікамі секцыі былі акрэслены пытанні:
далучэння моладзі да краязнаўчай дзейнасці ў цесным супрацоўніцтве з мясцовымі прыходамі;
выкарыстання рэгіянальных гісторыка-культурных праваслаўных каштоўнасцей у мэтах фарміравання асноў духоўнай культуры ў падрастаючага пакалення (фарміраванне маральных якасцяў на аснове праваслаўных каштоўнасцей дадзенага рэгіёна, што асабліва актуальна ў год малой радзімы);
даследавання святынь зямлі беларускай, сакральных мясцін рэгіёнаў, гісторыі мясцовых храмаў розных часоў, жыцця і дзейнасці святароў мясцовых прыходаў розных перыядаў;
далучэння моладзі да праваслаўных каштоўнасцей праз вандроўкі, экспедыцыі, экскурсіі, палатачныя летнікі праваслаўнага кірунку;
арганізацыі факультатыўных заняткаў «Асновы праваслаўнай маральнасці», работа з класамі ваенна-патрыятычнага профілю;
праектнай дзейнасці навучэнцаў (былі прадстаўлены праекты «Храмы Смаленска», «Святыні малой радзімы» і г.д.);
стварэння маршрутаў па праваслаўных святынях Гомельшчыны і г.д.
Удзельнікі секцыі актуалізавалі неабходнасць далейшага выкарыстання рэгіянальных гісторыка-культурных праваслаўных каштоўнасцей у мэтах духоўна-маральнага выхавання дзяцей і моладзі.