Збор актыву акцыі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся»

Збор актыву рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся»
З 5 па 22 снежня 2017 года ва УА «Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубронак» праходзіць збор актыву рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» (далей – Акцыя) .
Пераможцы абласных (Мінскага гарадскога) этапаў рэспубліканскіх конкурсаў Акцыі, усяго 150 навучэнцаў, запрошаны ў НДЦ «Зубронак» для прадстаўлення і абароны сваіх творчых і даследчых праектаў конкурсаў, якія праводзіліся ў рамках Акцыі ў 2017 годзе.
У «краіне дзяцінства» будуць падведзены канчатковыя вынікі рэспубліканскіх конкурсаў Акцыі: «Праз творчасць у прафесію жыцця», «Мая чароўная Беларусь», творчых работ «Маё прозвішча - лепшае ў свеце», «Юны натураліст» і літаратурных музеяў (экспазіцый) устаноў адукацыі.
У НДЦ «Зубронак» адбудзецца канчатковае падвядзенне вынікаў вышэйадзначаных конкурсаў Акцыі і на цырымоніі ўрачыстага закрыцця змены пройдзе ўзнагароджванне пераможцаў і прызёраў рэспубліканскага этапу конкурсаў дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.
Акрамя таго, удзельнікаў Акцыі чакаюць цікавыя гульні, майстар-класы, вандроўкі, новыя сустрэчы, знаёмствы, уражанні…..