РЭСПУБЛІКАНСКІ ЗЛЁТ ЮНЫХ КРАЯЗНАЎЦАЎ

У Год малой Радзімы, з 10 па 18 чэрвеня, краязнаўцы з усіх рэгіёнаў краіны сабраліся ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства падчас рэспубліканскага злёту юных краязнаўцаў - актыўных удзельнікаў акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”.
Дзевяць дзён злёту былі насычаны цікавымі мерапрыемствамі, экскурсіямі і вандроўкамі, сустрэчамі і новымі знаёмствамі.
10 чэрвеня ўдзельнікі злёту прынялі ўдзел у краязнаўчай віктарыне “Ад гульні да пазнання краю”. Пераможцамі злёту сталі Магілёўская (1 месца), Віцебская (2 месца), Гомельская (2 месца) і Гродзенская (3 месца) вобласці.
11 чэрвеня у сценах Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства адбылося ўрачыстае адкрыццё злёту, конкурс “Візітоўка каманды” (1 месца Магілёўская вобласць, 2 месца - Гродзенская), творчая сустрэча з Л.Дранько-Майсюком і Э.Акуліным.
12 чэрвеня больш за 20 даследчых работ было прадстаўлена навучэнцамі на краязнаўчай канферэнцыі “Таямніцы малой Радзімы”. Лепшыя былі адзначаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Напрыканцы дня ўдзельнікі злёту прэзентавалі свае таленты.
13 чэрвеня адбылася абарона конкурсных работ “Мая радзіма ў адным імгненні”. Праз фотакалажы ўдзельнікі злёту адлюстравалі сваё прадстаўленне малой радзімы.
14 чэрвеня ўдзельнікі злёту прэзентавалі падрыхтаваныя за выдзелены час інтэрактыўныя экскурсіі "Праз музей - да прафесійных вытокаў" праз прадстаўленыя ім музейныя прадметы. Атрымалася вельмі цікава і пазнавальна.
Акрамя конкурснай праграмы, кожны дзень злёту навучэнцы пазнавалі розныя старонкі гісторыі краіны праз наведванне Нацыянальнай бібліятэкі, музея Нацыянальнага алімпійскага камітэту Рэспублікі Беларусь, цэтра па атамнай энергетыкі Рэспубліканскага цэнтра інавацыйнай і тэхнічнай творчасці, музея валуноў і Лошыцкага парку, дастапомнасцей Мінска, тэатра беларускай арміі, цырка, планетарыя.
Дзякуем Андрусю, Алесі і Канстанціну (гурт “Рэха”), Кацярыне Ваданосавай і Fantasy_orchestra за цудоўную музычную праграму, яркія і незабыўныя эмоцыі, за натхненне моладзі на пазнанне духоўнай культуры, іх далучэнне да песеннай і літаратурнай спадчыны Беларусі.
17 чэрвеня падчас урачыстага закрыцця злёту былі падведзены вынікі, адзначаны пераможцы і прызёры конкурсаў злёту.
ДЗЯКУЕМ ЮНЫМ КРАЯЗНАЎЦАМ І НАСТАЎНІКАМ
за дасведчаннасць у краязнаўчых справах.
Жадаем вам натхнення на далейшыя адкрыцці
і пазнанне роднага краю!!!