Министерство образования Республики Беларусь
Учреждения образования "Республиканский центр экологии и краеведения"
Отделение краеведения

+375(17)262 54 21

г. Минск, ул. Лукьяновича, 18 Почтовый индекс 220131 belarusunitur@mail.ru

Новости

Республиканский туристский слет Республиканской Универсиады-2018, 29.05.2018

С 31 мая по 3 июня 2018 года в Молодечненском районе Минской области на берегу реки Вилия состоится республиканский туристский слет Республиканской Универсиады-2018

Читать далее

Республиканская олимпиада юных геологов, 28.05.2018

Подведены итоги республиканской олимпиады юных геологов.

Читать далее

Республиканская спартакиада среди детей и молодежи., 14.05.2018

С 17 по 20 мая 2018 года в программе Республиканской спартакиады среди детей и молодежи состоятся соревнования по туристско-прикладному многоборью в технике пешеходного туризма.

Читать далее

Новости

РЭСПУБЛІКАНСКІ СЕМІНАР КІРАЎНІКОЎ МУЗЕЯЎ УСТАНОЎ АДУКАЦЫІ

28 лістапада 2017 года ў г. Магілёве з мэтай удасканалення дзейнасці музеяў устаноў адукацыі, стымулявання творчых ініцыятыў педагагічных работнікаў, прыцягнення ўвагі шырокіх колаў грамадства да шматграннасці музейнай дзейнасці прайшоў Рэспубліканскі семінар кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі «Музей установы адукацыі як цэнтр пошукавай, даследчай і прафарыентацыйнай работы з навучэнцамі».


У семінары прынялі удзел:

Таццяна Васільеўна Драпакова, галоўны спецыяліст упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;

Алена Уладзіміраўна Ануфровіч, дырэктар Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства;

Наталля Канстанцінаўна Катовіч, начальнік упраўлення выхаваўчай і ідэалагічнай работы Нацыянальнага інстытута адукацыі;

Аляксандр Васільевіч Храмы, намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь;

прадстаўнікі упраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама і камітэта па адукацыі Мінскага гарвыканкама, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, навукоўцы і кіраўнікі музеяў устаноў адукацыі.

 

У рамках семінара адбылося пленарнае паседжанне, прэзентацыі дзейнасці музеяў устаноў адукацыі, круглы стол, інтэрактыўная пляцоўка «Крок у прафесію».

 

Падчас правядзення семінара яго ўдзельнікі абмеркавалі пытанні далучэння моладзі да культурна-адукацыйнай дзейнасці музеяў, пазнаёміліся з вопытам работы музея баявой славы сярэдняй школы № 34 г. Магілёва, музея прафесійнай адукацыі Магілёўскай вобласці Магілёўскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя № 7, Магілёўскага дзяржаўнага ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга прафесійнага агралесатэхнічнага каледжа імя К.П.Арлоўскага, разгледзелі пытанні ўзаемадзеяння музеяў устаноў адукацыі з дзяржаўнымі музеямі сістэмы культуры.

 

Таксама ўдзельнікі семінара прынялі ўдзел у адкрыцці выставы, прысвечанай жыццю і дзейнасці К.М.Сіманава, у экскурсійна-адукацыйнай праграме на базе музейнага комплексу пад адкрытым небам, які прысвечаны вызваленню п. Буйнічы ў 1944 годзе, наведалі экспазіцыі Магілёўскага абласнога музея імя П.В.Масленікава.