Рэспубліканскі семінар-практыкум

З мэтай удасканалення дзейнасці музеяў устаноў адукацыі і павышэння прафесійнага ўзроўню кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі краіны ў 2018/2019 навучальным годзе Установай адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства» праводзіцца цыкл рэспубліканскіх семінараў-практыкумаў па арганізацыі дзейнасці музеяў устаноў адукацыі.

30 – 31 кастрычніка 2018 года на базе Рэспубліканскага цэнтра адбыўся першы семінар-практыкум "Арганізацыя дзейнасці музея ўстановы адукацыі" для педагагічных работнікаў устаноў адукацыі Брэсцкай вобласці.

У рамках праграмы семінара-практыкума былі разгледжаны пытанні:

- нарматыўна прававога забяспечэнне дзейнасці музея ўстановы адукацыі;

- камплектавання музейных фондаў і уліку музейных прадметаў і навукова-дапаможных матэрыялаў;

- патрабаванні да ўліковай дакументацыі музеяў устаноў адукацыі;

- каталагізацыі і рэестра музеяў;

- экспазіцыйна-выставачнай дзейнасці музея;

- правы і абавязкі суб"ектаў адукацыйных адносін;

- каардынацыі дзейнасці музеяў ўстаноў адукацыі;

- прысваення музею статуса «народны»;

- адукацыйнай дзейнасці музеяў ўстаноў адукацыі.

Для ўдзельнікаў семінара-практыкума выступалі супрацоўнікі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства, Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Нагадваем, што нарматыўныя прававыя дакументы, метадычныя рэкамендацыі і іншыя дапаможныя матэрыялы, неабходныя для арганізацыі дзейнасці музеяў устаноў адукацыі, змяшчаюцца на сайце Цэнтра ў раздзеле "Музеи учреждений образования" (http://rctkum.by/divisionstext/музеи_уо)/.

Правядзенне наступнага семінара-практыкума плануецца 27 - 28 лістапада для педагагічных работнікаў Віцебскай вобласці.