II Нацыянальны форум “Музеі Беларусі” у Гомелі…

II Нацыянальны форум “Музеі Беларусі” у Гомелі…

26-27 верасня 2014 года ў г. Гомелі прайшоў II Нацыянальны форум ”Музеі Беларусі“ ”Музей і гармадства: ад камунікацыі да ўзаемадзеяння“.

На форуме былі прадстаўлены 99 дзяржаўных музеяў Рэспублікі Беларусь, у тым ліку і музеі сістэмы адукацыі.

Музеі сістэмы адукацыі на форуме прадстаўлялі :

этнаграфічны музей ”Лянок“ ДУА ”Гімназія г. Белаазёрска“ Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці (кіраўнік Скарына Галіна Васільеўна);

Народны гісторыка-этнаграфічны музей ”Гісторыя Заронаўскага краю“ ДУА ”Заронаўскі дзіцячы сад“ Віцебскага раёна Віцебскай вобласці (кіраўнік Нікіціна Людміла Канстанцінаўна);

музей энэргазберажэння Упраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама (кіраўнік Варапінава Ірына Уладзіміраўна);

Народны краязнаўчы музей імя Э.С. Корзуна ДУА ”Гальшанская сярэдняя школа“ Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці (кіраўнік Корзун Яніна Іванаўна);

музей баявой славы 57-ай Смаленскай Чырвонасцяжнай ракетаноснай авіяцыйнай дывізіі УА ”Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй № 5“ (г. Быхаў) (кіраўнік Кулаеў Сяргей Пятровіч);

віртуальны музей ”Прастора Хаіма Суціна“ ДУДА ”Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г.п. Смілавічы“ Чэрвенскага раёна Мінскай вобласці (кіраўнік Пасіневіч Святлана Якаўлеўна);

краязнаўчы музей ДУА ”Сярэдняя школа № 37 г. Мінска“ (кіраўнік Лямцава Святлана Веньямінаўна).

Вышэйпералічаныя музеі актыўна ўдзельнічалі ў выстаўцы і прэзентацыі сваіх экспазіцый, навукова-практычных семінарах, круглых сталах і іншых мерапрыемствах форума і выклікалі асаблівую зацікаўленасць членаў журы форума, супрацоўнікаў дзяржаўных музеяў сістэмы культуры, сродкаў масавай інфармацыі, замежных гасцей.

Усе музеі ўстаноў адукацыі з годнасцю прадставілі на форуме аформленую прэзентацыйную пляцоўку і на высокім узроўні паказалі музейную дзейнасць у інтэрактыўнай форме. Гэта было высока ацэнена членамі журы. У выніку ўсе музеі ўстаноў адукацыі атрымалі дыпломы арганізатараў форума…..