Рэспубліканскі злёт юных краязнаўцаў – актыўных удзельнікаў рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі ”Жыву ў Беларусі і тым ганаруся“.

Рэспубліканскі злёт юных краязнаўцаў – актыўных удзельнікаў рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі

”Жыву ў Беларусі і тым ганаруся “

У адпаведнасці з планам правядзення асноўных мерапрыемстваў рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі ”Жыву ў Беларусі і тым ганаруся“ (далей – Акцыя) на 2013-2015 гады з 4 па 12 ліпеня 2014 года прайшоў рэспубліканскі злёт юных краязнаўцаў – актыўных удзельнікаў рэспубліканскай (Акцыі).

Злёт ладзіўся ў рамках летняга аздараўленчага лагера з кругласутачным знаходжаннем.

Удзельнікамі злёту сталі актывісты краязнаўчага руху з усіх абласцей і горада Мінска, актыўныя удзельнікі рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі ”Жыву ў Беларусі і тым ганаруся“, пераможцы краязнаўчых конкурсаў.

Юныя краязнаўцы наведалі Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальную бібліятэку, Нацыянальны мастацкі музей, мемарыяльны комплек “Курапаты”, музей валуноў, цырк і тэатр беларускай арміі, наведалі культавыя забудовы горада Мінска і Свята-Васкрасенскую царкву, сустрэліся з мастаком-іканапісцам Анатолям Кузняцовым, пазнаёміліся з беларускімі паэтамі і бардамі.

У рамках злёту юных краязнаўцаў прайшла вучнёўская канферэнцыя і творчае прадстаўленне рэгіёнаў падчас ”Візітоўкі“.