Министерство образования Республики Беларусь
Учреждения образования "Республиканский центр экологии и краеведения"
Отделение краеведения

+375(17)237 28 77

г. Минск, ул. Лукьяновича, 18 Почтовый индекс 220131 belarusunitur@mail.ru

Новости

Соревнования по туристско-прикладному многоборью в технике пешеходного туризма в закрытых помещениях , 14.02.2019

В период с 1 по 3 марта 2019 года в г. Минске на базе государственного учреждения образования «Университет гражданской защиты МЧС Республики Беларусь» пройдут соревнования по туристско-прикладному многоборью в технике пешеходного туризма в закрытых помещениях

Читать далее

Соревнования по лыжному ориентированию Республиканской спартакиады среди детей и молодежи, 13.02.2019

В период с 26 по 28 февраля 2019 года в г.п.Плещеницы Логойского района Минской области состоятся республиканские соревнования по лыжному ориентированию

Читать далее

Соревнования лично-командные в виде «боулдеринг» , 13.02.2019

21 - 23 февраля 2019 года в г. Минске на базе учреждения образования «Республиканский центр экологии и краеведения» (ул. Лукьяновича, 18) состоятся соревнования лично-командные в виде «боулдеринг» Республиканской спартакиады среди детей и молодежи по виду спорта «Скалолазание спортивное»

Читать далее


Семінар кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі ў Гомелі 2012 г.

    У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, Міністэрства культуры, навукоўцы, кіраўнікі музеяў устаноў адукацыі.

    Падчас правядзення семінара былі заслухны выступленні навукоўцаў і кіраўнікоў музеяў па пытаннях далучэння моладзі да адукацыйнай і асветніцкай дзейнасці музеяў, удзельнікі семінара пазнаёміліся з вопытам работы музеяў устаноў адукацыі г. Гомеля і Гомельскага раёна, разгледзелі  пытанні ўзаемадзеяння музеяў устаноў адукацыі з дзяржаўнымі музеямі сістэмы Міністэрства культуры.

    Урачыстае адкрыццё семінара кіраўнікоў музеяў і пленарнае пасяджэнне адбылося ў Белай гасціннай Гомельскага палацава-паркавага ансамбля.

    Удзельнікі семінара пазнаёміліся з вопытам работы музеяў:

    - камп’ютарнай і мультымедыйнай тэхнікі Урыцкай сярэдняй школы Гомельскага раёна;

    - энергазберажэння і ваеннай славы Гомельскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа машынабудавання;

    - этнаграфічнага музея сярэдняй школы № 72 г. Гомеля.

    Удзельнікі семінара сталі сведкамі пасвячэння ў юныя патрыёты кадэцкіх класаў сярэдняй школы № 21 г. Гомеля ў Гомельскім абласным музеі ваеннай славы, а таксама паўдзельнічалі ў  майстар-класе па вырабу беларускай лялькі.

 

ПРАГРАМА

рэспубліканскага семінара кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі

”Адукацыйны патэнцыял сучаснага музея ва ўстанове адукацыі

  

21 лістапада

 

да 23.00             Заезд удзельнікаў семінара. Рэгістрацыя і размяшчэнне ў гасцініцы ”Сож“ (вул. Сялянская, 16.)

 

22 лістапада

 

8.30-9.00           Снеданне (гасцініца ”Сож“)

 

9.00                    Адкрыццё семінара ў Белай гасціннай ДГКУ Гомельскі палацава-паркавы ансамбль (пл. Леніна, 4)

 

Сідарэнка Раіса Станіславаўна, начальнік упраўлення сацыяльнай і выхаваўчай работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Мітраховіч Сяргей Сцяфанавіч, дырэктар Рэспубліканскага цэнтра турызму і краязнаўства

Парошын Сяргей Іванавіч, начальнік упраўлення адукацыі

Гомельскага аблвыканкама

 

9.30-11.30         Пленарнае пасяджэнне

 

Культурна-адукацыйная дзейнасць музеяў устаноў адукацыі Гомельскай вобласці

Ждановіч Жанна Анатольеўна, намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама

 

Адукацыйны патэнцыял сучаснага музея ва ўстанове адукацыі

Кравец Аляксандра Яўгеньеўна, загадчык аддзела краязнаўства Рэспубліканскага цэнтра турызму і краязнаўства

 

З практыкі прымянення патрабаванняў заканадаўства аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь музеямі ўстаноў адукацыі

Шляхцін Дзмітрый Генадзьевіч, галоўны спецыяліст упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

 

Прафесійная музейная адукацыя: спалучэнне тэорыі і практыкі

Бяспалая Марыя Аркадзьеўна, загадчык кафедры гісторыі Беларусі і музеязнаўства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, доктар гістарычных навук, прафесар

 

Музей як сацыякультурны інстытут: праблемы фарміравання і развіцця асобы музейнымі сродкамі

Лапцёнак Ірына Браніславаўна, начальнік аддзела навукова-метадычнага забеспячэння развіцця музейнай дзейнасці Інстытута культуры Беларусі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт

 

Вопыт работы Гомельскага палацава-паркавага ансамбля з установамі адукацыі

Брагіна Надзея Аляксандраўна, загадчык навукова- асветніцкага аддзела Гомельскага палацава-паркавага ансамбля

 

Ад школьнага музея да поліфункцыянальнай сістэмы ў межах сучаснай установы адукацыі: метадычны аспект

Александронец Уладзімір Мікалаевіч, метадыст Гомельскага раённага аддзела адукацыі

 

11.30-12.45         Знаёмства з экспазіцыямі ДГКУ ”Гомельскі палацава-паркавы ансамбль“

12.45-13.00         Пераход да У ”Гомельскі абласны музей ваеннай славы“

13.00-14.00         Работа на базе У ”Гомельскі абласны музей ваеннай славы“. Пасвячэнне ў юныя патрыёты кадэцкіх класаў ДУА  ”Сярэдняя школа № 21 г. Гомеля“

14.00-14.30         Пераезд ва ДУА ”Урыцкая сярэдняя школа“ Гомельскага раёна

14.30-15.00         Абед (ДУА ”Урыцкая сярэдняя школа“)

 

15.00-18.00         Работа на базе музея камп’ютарнай і мультымедыйнай тэхнікі ДУА ”Урыцкая сярэдняя школа“ Гомельскага раёна

Інфармацыйна-адукацыйны цэнтр ”Рускі музей, віртуальны філіял, як міжнародны і міжрэгіянальны праект супрацоўніцтва“

Белько Марына Васільеўна, дырэктар Урыцкай сярэдняй школы Гомельскага раёна

Марозава Ірына Аляксееўна, кіраўнік музея камп’ютарнай і мультымедыйнай тэхнікі Урыцкай сярэдняй школы Гомельскага раёна

 

18.30                   Вячэра

23 лістапада

 

8.30                   Снеданне (УА ”Гомельскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны                            каледж машынабудавання“)

9.00-10.45         Знаёмства з работай музея энергазберажэння УА  ”Гомельскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж машынабудавання“

                         Прывіццё навыкаў эканоміі і беражлівасці праз арганізацыю дзейнасці музея энергазберажэння

                         Казлоў Генадзій Васільевіч, дырэктар Гомельскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа машынабудавання

                         Атрохава Таццяна Фёдараўна, намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама, кіраўнік музея энергазберажэння Гомельскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа машынабудавання

                         Балака Ігар Рыгоравіч, дырэктар Гомельскага абласнога цэнтра тэхнічнай творчасці

 

10.45-11.15     Пераезд ва ДУА ”Сярэдняя школа № 72 г. Гомеля“

 

11.15-12.30     Работа на базе этнаграфічнага музея ДУА ”Сярэдняя школа № 72 г. Гомеля“

 

Адраджэнне культурнай спадчыны беларускага народа праз дзейнасць этнаграфічнага музея

Савіцкі Ігар Аляксеевіч, дырэктар сярэдняй школы № 72 г.  Гомеля

Шыхмамедава Таццяна Уладзіміраўна, кіраўнік этнаграфічнага музея сярэдняй школы № 72 г. Гомеля

 

Майстар-клас па вырабу беларускай лялькі

Талсціхіна Юлія Уладзіміраўна, кіраўнік літаратурна-творчага клуба ”Летуценнік“ сярэдняй школы № 1 г. Гомеля

 

12.30-13.00     Абед (ДУА ”Сярэдняя школа № 72 г. Гомеля“)

 

13.00-13.15     Пераезд ва ДУА

 

13.15-13.30     Наведванне музея адукацыі Гомельскай вобласці ДУА ”Гомельскі абласны інстытут адукацыі“

 

13.30-15.00     Абмен вопытам работы:

 

З вопыту работы музея ”Горад майстроў“

Пігоцкая Ганна Вячаславаўна, кіраўнік гісторыка-краязнаўчага музея ”Горад майстроў“ сярэдняй агульнаадукацыйнай школы № 5 г. Смаргонь Гродзенскай вобласці

Інавацыі і традыцыі ў грамадзянскім і патрыятычным выхаванні навучэнцаў на базе музея гімназіі

Мілашэўская Аксана Албфрэдаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры гімназіі №  25 г. Мінска

Праектная дзейнасць: з вопыту работы па стварэнні музея ва ўстанове адукацыі

Навагродская Ірына Фёдараўна, кіраўнік гісторыка-краязнаўчага музея вучэбна-педагагічнага комплекса Лабжанскі дзіцячы сад-сярэдняя школа Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці

Увекавечанне памяці загінуўшых абаронцаў Айчыны

Бурдо Анатолій Аляксеевіч, кіраўнік Народнага музея баявой славы Віцебскай Чырвонасцяжнай ордэна Суворава 251-ай стралковай дывізіі Віцебскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа

Дзіцячая міратворчасць у дзейнасці музеяў

Прыскока Людміла Віктараўна, намеснік дырэктара Гомельскага гарадскога цэнтра турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі

 

15.00-15.30       Падвядзенне вынікаў, закрыццё семінара

15.30                 Ад’езд удзельнікаў семінара