Министерство образования Республики Беларусь
Учреждения образования "Республиканский центр экологии и краеведения"
Отделение краеведения

+375(17)237 28 77

г. Минск, ул. Лукьяновича, 18 Почтовый индекс 220131 belarusunitur@mail.ru

Новости

Соревнования по туристско-прикладному многоборью в технике пешеходного туризма в закрытых помещениях , 14.02.2019

В период с 1 по 3 марта 2019 года в г. Минске на базе государственного учреждения образования «Университет гражданской защиты МЧС Республики Беларусь» пройдут соревнования по туристско-прикладному многоборью в технике пешеходного туризма в закрытых помещениях

Читать далее

Соревнования по лыжному ориентированию Республиканской спартакиады среди детей и молодежи, 13.02.2019

В период с 26 по 28 февраля 2019 года в г.п.Плещеницы Логойского района Минской области состоятся республиканские соревнования по лыжному ориентированию

Читать далее

Соревнования лично-командные в виде «боулдеринг» , 13.02.2019

21 - 23 февраля 2019 года в г. Минске на базе учреждения образования «Республиканский центр экологии и краеведения» (ул. Лукьяновича, 18) состоятся соревнования лично-командные в виде «боулдеринг» Республиканской спартакиады среди детей и молодежи по виду спорта «Скалолазание спортивное»

Читать далее


Краязнаўчы летнік 2012 г.

Вось такія яны краязнаўцы!

(Артыкул у Настаўніцкай газеце)

 

    Рэспубліканскі летнік для юных краязнаўцаў праводзіцца падчас летніх канікулаў на працягу многіх гадоў. Пачатак гэтай добрай традыцыі быў пакладзены яшчэ ў той час, калі на базе РЦТіКНМ ствараўся аддзел краязнаўства. Калісьці на адпачынак у Мінск прыязджалі навучэнцы станцый юных турыстаў і краязнаўцаў, потым — удзельнікі рэспубліканскай экспедыцыі “Наш край”, а цяпер — актыўныя ўдзельнікі рэспубліканкай акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Белаурсі і тым ганаруся”, тыя юнакі і дзяўчаты, якія на працягу года актыўна вывучалі малую радзіму падчас конкурсу-агляду этнаграфічных музеяў устаноў адукацыі, конкурсаў на лепшы летапіс школы, сацыяльных праектаў “Мая сям’я — мой гонар”, “Жывыя галасы гісторыі”, на лепшы фотаздымак аб малой радзіме “Красуй, Беларусь!”

   Для прызёраў названых краязнаўчых спаборніцтваў адпачынак у сталіцы — выдатная ўзнагарода за актыўную пошукавую і даследчую работу, праведзеную на працягу года. Узнагарода абавязкова павінна быць памятнай, таму арганізатары летніка намагаліся зрабіць праграму прыбывання навучэнцаў у сталіцы як мага больш насычанай і цікавай. Вось што чакала юных краязнаўцаў, напрыклад, у аўторак 26 чэрвеня. Па-першае, гэта наведванне музея валуноў і Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, па-другое, вечарына талентаў “Вечар сяброў”, потым была творчая сустрэча з вядомым тэлеведучым Андрусём Такіндангам і гуртом “Рэха”, а на заканчэнне ўсіх чакала дыскатэка. У астатнія дні былі экскурсіі па мінскіх храмах, Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, Нацянальным архіве Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, чакалі навучэнцаў цікавыя спектаклі ў Тэатры юнага гледача. Акрамя таго, кожны дзень быў напоўнены сустрэчамі з вядомымі тэлеведучымі, паэтамі, пісьменнікамі, мастакамі.

— Краязнаўчы летнік — гэта тая форма работы з навучэнцамі, якая штогод выкарыстоўваецца нашай установай дадатковай адукацыі. Думаю, дні, праведзеныя ў летніку, будуць для вас памятнымі, карыснымі. Праз некаторы час вы будзеце паступаць у ВНУ. Спадзяемся, што з дапамагой краязнаўчых конкурсаў акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”, вы выбярэце сваім далейшым жыццёвым шляхам гісторыю, літаратуру, культуру, — адзначыў дырэктар РЦТіКНМ Сяргей Сцяфанавіч Мітраховіч.

   Сярод традыцыйных для рэспубліканскага летніка мерапрыемстваў, такіх як экскурсіі, краязнаўчая канферэнцыя, творчыя сустрэчы з вядомымі людзьмі, вылучаецца конкурс візітовак каманд. Менавіта гэты конкурс паказвае ўсю разнастайнасць творчай натуры юных даследчыкаў роднага краю. Аказваецца, краязнаўцы не толькі выдатна ведаюць свой край, што пацвердзілі, напрыклад, выступы прадстаўнікоў дэлегацыі Магілёўскай вобласці з Дараганаўскай сярэдняй школы Асіповіцкага раёна (дзяўчынкі захапляльна расказвалі пра сваю работу па пошуку закінутых магіл чырвонаармейцаў і партызан у дараганаўскіх лясах), а таксама падрабязны аповед пра абласную краязнаўчую акцыю на Гродзеншчыне “Галасы гісторыі”.

   Паходы па лясных і палявых сцежках з рукзакамі, велападарожжы, сустрэчы з мясцовымі старажыламі — гэта ўсё звыклы для краязнаўцаў клопат. У людзей нярэдка складваецца ўражанне, што аматары роднага краю толькі і робяць, што ў вольны час вандруюць, праводзяць жыццё ў паходах і даследаваннях. Аднак гэта не так. Яны яшчэ і выдатна спяваюць, як, напрыклад, краязнаўцы з гімназіі № 36 імя І.П.Мележа Гомеля, выдатна танчаць, валодаюць выдатнымі артыстычнымі здольнасцямі, складаюць цудоўныя вершы. А вось якімі яшчэ словамі ахарактарызавала юных краязнаўцаў начальнік летніка Аляксандра Яўгенаўна Кравец:

— На сённяшні час адны з самых лепшых краязнаўцаў Брэстчыны — гэта хлопчыкі і дзяўчынкі з сярэдняй школы № 33 Брэста. Яны добразычлівыя, адкрытыя, сур’ёзныя, разважлівыя і шчырыя. Вы ўмееце слухаць дарослых, сябраваць, вучыцца жыццю, а яшчэ вы ўмееце вандраваць і рабіць краязнаўчыя адкрыцці. Полацк — самы лепшы горад на зямлі, як паведамілі нам з гімназіі № 2 гэтага старажытнага горада. Рэдка сустрэнеш людзей, каб усё ў іх так гарманічна спалучалася: і артыстызм, і сур’ёзнасць у краязнаўчай рабоце, і шчырасць душы. Навучэнцы Гомельшчыны з першага дня ўразілі сваёй адкрытасцю. Гэта гарманічны калектыў, сапраўднае суквецце талентаў, палёт творчай фантазіі, яднанне душ. Вы расквецілі наш летнік сваім каларытам. Ці знойдзеш на Гродзеншчыне такіх прываблівых дзяўчынак і такіх жартаўлівых хлопцаў, як вучні сярэдняй школы № 2 Свіслачы і ліцэя № 1 Ліды?.. Магілёўскую вобласць прыехалі прадстаўляць хлопчыкі і дзяўчынкі з Асіповіцкага раёна. Яны добра ведаць беларускую мову, выдатна спяваюць, выбіраеце для краязнаўчых даследаванняў сур’ёзныя тэмы.

   У сваю чаргу ад імя навучэнцаў і педагогаў добрыя словы падзякі ў адрас арганізатараў летніка выказала настаўніца беларускай мовы і літаратуры і польскай мовы, кіраўнік вакальнага ўзорнага калектыву “Амялушкі” гімназіі № 36 Гомеля Вольга Васільеўна Яўсеенкава. Падчас закрыцця летніка прагучала адна цікавая думка. Было б цудоўна, каб такія краязнаўчыя летнікі праводзіліся не толькі на рэспубліканскім узроўні, але і на абласным і раённым. Гэта, несумненна, спрыяла б папулярызацыю ў краіне краязнаўчага руху, выхаванне ў моладзі любові да роднага краю.

 

Ігар ГРЭЧКА

 

ПЛАН

правядзення культурна-масавых мерапрыемстваў з удзельнікамі рэспубліканскага профільнага аздараўленчага лагера юных краязнаўцаў – актыўных удзельнікаў акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”

на базе Рэспубліканскага цэнтра турызму і краязнаўства навучэнскай моладзі

з 22 па 30 чэрвеня 2012 года

 

Дата

Мерапрыемствы

Адказныя

22 чэрвеня

(пятніца)

1.Заезд і размяшчэнне дэлегацый

2.Нарада з кіраўнікамі дэлегацый

3. Адкрыццё летніка. Творчае прадстаўленне свайго рэгіёну

4. Творчая сустрэча

Нач. лагера

 

Нач. лагера

 

Нач. лагера

23 чэрвеня

(субота)

1.. Экскурсія па культавых забудовах г. Мінска (3 гр.), наведванне мемарыяльнага комплексу “Курапаты” (3 гр.)

2. Наведванне Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3. Творчая сустрэча

4. Дыскатэка

Групаводы

 

 

Групаводы

 

Нач. лагера

Нач. лагера

24 чэрвеня

(нядзеля)

 

1. Экскурсія па культавых забудовах г. Мінска (3 гр.), наведванне мемарыяльнага комплексу “Курапаты” (3 гр.)

2. Майстар-класы

3. Творчая сустрэча

Групаводы

 

Групаводы

Нач. лагера

25 чэрвеня

(панядзелак)

1. Краязнаўчая канферэнцыя

2. Наведванне Нацыянальнага архіва РБ, Нацыянальнага мастацкага музея РБ і музея валуноў

3. Творчая сустрэча

Нач. лагера

Групаводы

 

 

Нач. лагера

26 чэрвеня

(аўторак)

 

 

 

1. Наведванне музея валуноў і музея Вялікай Айчыннай вайны

2. “Вечар сяброў”- вечарына талентаў

3. Творчая сустрэча

4. Дыскатэка

Групаводы

 

Групаводы

Нач. лагера

Нач. лагера

27 чэрвеня

(серада)

1. Наведванне Нацыянальнага архіва РБ, Нацыянальнага мастацкага музея РБ і музея Вялікай Айчыннай вайны

2. Тэатр (Фрунзэ, 5, дом літаратара)

3. “Каменны вернісаж”

Групаводы

Групаводы

 

Групаводы

Нач. лагера

28 чэрвеня

(чацвер)

1. Наведванне Нацыянальнага архіва РБ, Нацыянальнага мастацкага музея РБ і музея Вялікай Айчыннай вайны

2. Забаўляльнае мерапрыемства

3.Тэатр (к/з “Мінск”)

4. Прагулка па вечароваму Мінску.

Групаводы

Групаводы

 

Нач. лагера

Групаводы

Групаводы

29 чэрвеня

(пятніца)

 

1.Падвядзянне вынікаў, узнагароджванне. Фотахроніка летніка

3. Вольны час

4. Творчая сустрэча

5. Дыскатэка

Нач. лагера

 

Групаводы

Нач. лагера

Нач. лагера

30 чэрвеня

(субота)

1.Закрыццё летніка

2.Ад’езд дэлегацый

Начальнік лагера

Нач.лагера                                                                             А.Я.Кравец