Краязнаўчыя чытанні ў Віцебску 2012 г.

У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2012 год і ў мэтах удасканалення краязнаўчай дзейнасці педагагічных работнікаў па грамадзянска-патрыятычным выхаванні навучэнскай моладзі 17-19 красавіка б.г. у г. Віцебску прайшлі XII рэспубліканскія краязнаўчыя чытанні педагагічных работнікаў па тэме: ”Краязнаўства як сродак патрыятычнага выхавання і грамадзянскага станаўлення асобы“.

У педагагічных краязнаўчых чытаннях прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, Міністэрства культуры, навукоўцы, педагогі-краязнаўцы з усіх рэгіёнаў краіны, усяго 85 чалавек.

Падчас чытанняў былі заслуханы 25 выступленняў з вопыту работы педагогаў-краязнаўцаў з розных рэгіёнаў краіны, а таксама выступленні навукоўцаў і супрацоўнікаў музеяў сістэмы Міністэрства культуры.

Удзельнікі краязнаўчых чытанняў пазнаёміліся з дастапомнасцямі горада падчас агляднай экскурсіі, з экспазіцыямі Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, а таксама наведалі абласны мастацкі музей.

ПРАГРАМА

XII рэспубліканскіх краязнаўчых чытанняў педагагічных работнікаў

”Краязнаўства як сродак патрыятычнага выхавання і грамадзянскага станаўлення асобы“

Заезд удзельнікаў краязнаўчых чытанняў. Рэгістрацыя і размяшчэнне па адрасе:
8.00-8.40Снеданне
9.00-9.30Адкрыццё краязнаўчых чытанняў
9.30-11.30Выступленні ўдзельнікаў краязнаўчых чытанняў
Узаемадзеянне абласнога краязнаўчага музея са школьнай аўдыторыяй: з вопыту работы
Роля музеяў устаноў адукацыі Віцебшчыны ў патрыятычным выхаванні навучэнцаў
Роля аб’яднанняў па інтарэсах у вывучэнні археалагічных помнікаў Старадарожчыны
Выкарыстанне аўтарскіх электронных сродкаў навучання пры ўкараненні мадэлі выхавання грамадзянскасці і патрыятызму
Краязнаўчыя экскурсіі ў сістэме грамадзянскага і патрыятычнага выхавання навучэнцаў: з вопыту работы
”Адхінуўшы заслону часу“ – вынікі пошукавай работы ў рамках III этапу рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі ”Жыву ў Беларусі і тым ганаруся“
11.30-12.30Перапынак на каву. Знаёмства з экспазіцыямі Віцебскага абласнога краязнаўчага музея
12.30-14.15Працяг краязнаўчых чытанняў
Даследаванне звычаяў, традыцый і абрадаў роднага краю
Фарміраванне ў навучэнцаў адказнасці за захаванне гісторыка-культурнай спадчыны рэгіёна праз турысцка-краязнаўчую дзейнасць
Фарміраванне асноў дзейснага патрыятызму праз удзел у конкурсах рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі ”Жыву ў Беларусі і тым ганаруся“ 2 г. Наваполацка
Арганізацыя і правядзенне маладзёжных даследчых экспедыцый у рамках праграмы Беларускай асацыяцыі клубаў ЮНЭСКА
Вывучэнне і ўшанаванне падзей I Сусветнай вайны краязнаўцамі гімназіі г. Смаргонь
”Помні імя сваё“: з вопыту работы
14.15-15.00Абед
15.00-16.30Аглядная экскурсія па гораду
16.30-18.30Працяг краязнаўчых чытанняў
Пошукава-даследчая дзейнасць краязнаўчага гуртка ”Жывіца“ па вывучэнні гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны Пружаншчыны
Вывучэнне гісторыі, культуры і менталітэту палешукоў праз агульнавясковыя мянушкі
Арганізацыя правядзення сумеснай расійска-беларускай вахты Памяці як сродак выхавання грамадзянскасці і патрыятызму дзяцей і моладзі
Пошукавая дзейнасць гуртка па захаванні гістарычнай спадчыны рэгіёна
”Жамчужына беларускага Палесся – возера Гадынь“
18.30Вячэра
8.30-9.00Снеданне
9.00-11.00Працяг краязнаўчых чытанняў
Удзел устаноў адукацыі Віцебскай вобласці ў патрыятычных акцыях
Захаванне і папулярызацыя гістарычнай спадчыны рэгіёна праз праектную дзейнасць
Вывучэнне гісторыі Драгічынскага краю як эфектыўны сродак фарміравання патрыятычных якасцей навучэнцаў і выхавання любові да радзімы
Гістарычнае краязнаўства і яго роля ў патрыятычным выхаванні навучэнцаў (да 200-годдзя вайны 1812 года)
Выхаванне навучэнцаў на вайсковых традыцыях. Чырвоная Армія. 1941 год.
Метад праектаў у патрыятычным выхаванні навучэнцаў сродкамі краязнаўства, турызму і экскурсійнай дзейнасці
”З легендаў і казак былых пакаленняў…“
Знакамітыя землякі ‑ палітычныя і дзяржаўныя дзеячы
11.00-12.00Выступленні ўдзельнікаў педагагічных чытанняў па абмену вопытам краязнаўчай работы ва ўстановах адукацыі
Падвядзенне вынікаў і закрыццё XII рэспубліканскіх краязнаўчых чытанняў педагагічных работнікаў
12.00-12.30Абед
12.30-13.40Наведванне Віцебскага абласнога мастацкага музея
13.40Ад’езд дэлегацый