Министерство образования Республики Беларусь
Учреждения образования "Республиканский центр экологии и краеведения"
Отделение краеведения

+375(17)262 54 21

г. Минск, ул. Лукьяновича, 18 Почтовый индекс 220131 belarusunitur@mail.ru

Новости

РЭСРУБЛІКАНСКІ ЗЛЁТ ЮНЫХ КРАЯЗНАЎЦАЎ, 18.06.2018

З 10 па 18 чэрвеня на базе Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства адбыўся рэспубліканскі злёт юных краязнаўцаў - актыўных удзельнікаў акцыі "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся".

Читать далее

Итоги соревнований по ориентированию спортивному Республиканской спартакиады среди детей и молодежи., 14.06.2018

7-10 июня 2018 года в Гродненской области на Августовском канале состоялись соревнования по ориентированию спортивному Республиканской спартакиады среди детей и молодежи.

Читать далее

Республиканский туристский слет Республиканской Универсиады-2018, 05.06.2018

С 31 мая по 3 июня 2018 года в Молодечненском районе Минской области на берегу р. Вилия состоялся республиканский туристский слет Республиканской Универсиады-2018

Читать далее

Новости

РЭСПУБЛІКАНСКІ КРАЯЗНАЎЧЫ ФОРУМ

У Год малой радзімы ў мэтах выяўлення і распаўсюджвання станоўчага вопыту работы педагагічных работнікаў па арганізацыі краязнаўчай дзейнасці, фарміравання і развіцця ў падрастаючага пакалення грамадзянскай і патрыятычнай самасвядомасці 29 сакавіка 2018 года на базе Установы адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства» прайшоў рэспубліканскі краязнаўчы форум «Адукацыйны патэнцыял школьнага краязнаўства: спалучэнне тэорыі і практыкі».


У форуме прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, Беларускай Праваслаўнай Царквы, Беларускага фонду культуры, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, педагогі-краязнаўцы з усіх рэгіёнаў краіны. Усяго болей 60 чалавек.

 

Адкрыла форум Емельянчык Ларыса Васільеўна, кансультант упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

 

З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў форуму звярнуліся Сягоднік Аляксандр Іванавіч, намеснік Старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Уладыка Веніямін, епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі, Гілеп Уладзімір Аляксандравіч, прадстаўнік Грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд культуры», галоўны рэдактар выдання «Краязнаўчая газета».

 

Удзельнікі форуму пазнаёміліся з рэгіянальным вопытам краязнаўчай дзейнасці, заслухалі выступленні навукоўцаў і педагогаў-краязнаўцаў па пытаннях выкарыстання рэгіянальнай адукацыйнай прасторы ў мэтах грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі, разгледзелі шляхі ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі з дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі па далучэнні моладзі да пазнання сваёй малой радзімы.

 

Таксама удзельнікі форуму пазнаёміліся з выставай «Вытокі малой радзімы», прадстаўленай навучэнцамі ўстаноў адукацыі г. Мінска.

 

Фотоальбом республиканского форума