Министерство образования Республики Беларусь
Учреждения образования "Республиканский центр экологии и краеведения"
Отделение краеведения

+375(17)262 54 21

г. Минск, ул. Лукьяновича, 18 Почтовый индекс 220131 belarusunitur@mail.ru

Новости

Итоги республиканского семинара-совещания «Состояние и перспективы развития туристско-краеведческой работы с обучающимися в Республике Беларусь» , 16.12.2017

6 декабря 2017 года в г. Гродно на базе Государственного учреждения образования «Средняя школа №38 г.Гродно» прошел республиканский семинар-совещание «Состояние и перспективы развития туристско-краеведческой работы с обучающимися в Республике Беларусь»

Читать далее

Открытые республиканские соревнования по спортивному скалолазанию «ВАВY FEST», 16.12.2017

16 декабря 2017 года на базе Центра состоятся Открытые республиканские соревнования по спортивному скалолазанию «ВАВY FEST».

Читать далее

Республиканский семинар-совещание «Состояние и перспективы развития туристско-краеведческой работы с обучающимися в Республике Беларусь», 06.12.2017

6 декабря 2017 года в Гродно состоялся Республиканский семинар-совещание «Состояние и перспективы развития туристско-краеведческой работы с обучающимися в Республике Беларусь»

Читать далее

Новости

РЭСПУБЛІКАНСКІ ЗЛЁТ ЮНЫХ КРАЯЗНАЎЦАЎ

   У Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства на працягу 9 дзён праходзіў рэспубліканскі злёт юных краязнаўцаў. 

  Злет быў насычаны разнастайнымі мерапрыемствамі: цікавымі экскурсіямі, вандроўкамі, творчымі сустрэчамі са знакамітымі дзеячамі культуры і мастацтва, ветэранамі вайны і інш.

 22 чэрвеня на абеліску 9 км. Маскоўскай шашы юныя краязнаўцы разам ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, супрацоўнікамі цэнтра экалогіі і краязнаўства і Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел у мітэнгу-рэквіеме "І помніць свет выратаваны". 

 23 чэрвеня адбылося ўрачыстае адкрыццё злёту, конкурс "Візітка каманды", экскурсійна-адукацыйныя праграммы з наведваннем планетарыя, Лошыцкага парку, мемарыяльнага комплексу "Курапаты", экскурсіі па Мінску "Мінск - сталіца Беларусі". 

 24 чэрвеня ўдзельнікі злёту прадэманстравалі свае напрацоўкі ў рамках краязнаўчай канферэнцыі, а пасля паказалі свае таленты ў конкурсе "Таленты летніка". Напрыканцы дня навучэнцаў чакала экскурсійная праграма ў музеі валуноў і творчая сустрэча з мастаком А.Кузняцовым "Каменны вернісаж".
 
 25 чэрвеня  навучэнцам была прапанавана культурна-пазнавальная праграмма "Цырк дзецям",  а ў вечары - экскурсійна-адукацыйная праграма па гісторыка-культурным дастапомнасцям Мінска.
 
 26 чэрвеня ўдзельнікі злёту наведалі Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці, дзе пазнаёміліся з накірункамі дзейнасці цэнтра праз удзел у майстар-класах і інтарактыўных праграмах "Мірны атам" і "Экатэхна". Дзякуем за найцікавейшую праграму супрацоўнікаў цэнтра))
 
 27, 28 і 29 чэрвеня свае сілы і вынослівасць навучэнцы праверылі на вяроўкавым гарадку "Ліяны" і скалодроме цэнтра, яшчэ больш пазнаёміліся з дастапомнасцямі сталіцы Беларусі, а таксама наведалі музей развіцця дзіцячага турызму і краязнаўства і экалагічнае аддзяленне Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.
А галоўнае атрымалі яркія ўражанні ад сустрэчы з беларускім гуртом "Гаротніца". Дзякуем Андрусю, Валерыі і Эрыку за вашу творчасць і незабыўныя эмоцыі ад выступлення.
 
  Не меней уразіла навучэнцаў наведанне Нацыяльнага алімпійскага камітэту Рэспублікі Беларусь. Там нас пазнаёмілі з выставачнымі экспазіцыямі і музеем, гісторыяй развіцця алімпійскага руху ў краіне. Навучэнцы не толькі пачулі і пабачылі, але і самі паўдзельнічалі ў спаборніцвах у свеце віртуальнай рэальнасці. Напрыканцы нам паказалі цікавы відэафільм прысвечаны юбілею Нацыяльнага алімпійскага камітэту. Усім хто там яшчэ не быў... рэкамендуем, не пашкадуеце!!! Дзякуем супрацоўнікам камітэта за цікавую экскурсію і натхненне на даследаванне спартыўных старонак нашай гісторыі)))
http://www.noc.by/articles/item/5409-yunye-kraevedy-posetili-olimpijskij-muzej
 Перадапошні дзень навучэнцы сустракалі з ноткай суму, наш чакала ўрачыстая цэрымонія закрыцця злёту. Усе ўдзельнікі злёту атрымалі дыпломы ад ветэранаў вайны, дыпломы за ўдзел у канферэнцыі і конкурсах злёту.
 ДЗЯКУЕМ ЮНЫМ КРАЯЗНАЎЦАМ І ІХ НАСТАЎНІКАМ за дасведчаннасць у краязнаўчых справах.
Жадаем вам натхнення на далейшыя адкрыцці і пазнанне роднага краю.

Фотахроніку рэспубліканскага злёту юных краязнаўцаў глядзіце па спасылцы https://vk.com/album-122529983_246941086.